Навіны тэхналогій

Apple абнавіла Mac Mini

Кампанія Apple прадставіла абноўленую лінейку кампутараў Mac Mini.

Цяпер усе мадэлі серыі Mini пастаўляюцца з аперацыйнай сістэмай Mac OS X версіі 10.4 Tiger, а таксама дадатковым праграмным забеспячэннем, якія ўключаюць Quicken 2005, Nanosaur 2 і MarbleBlast Gold.




У склад Mac Mini за $499 уваходзіць працэсар PowerPC G4 з тактавай частатой 1.25 Ггц, 512 Мб DDR SDRAM (з магчымасцю пашырэння да 1 Гбайт), 40-гігабайтны жорсткі дыск Ultra ATA, графічны працэсар ATI Radeon 9200 і аптычны прывад Combo (DVD-ROM/CD-RW).

Версія Mini за $599 абсталяваная працэсарам PowerPC G4 1.42 Ггц, змяшчае 512 Мбайт DDR SDRAM (з магчымасцю пашырэння да 1 Гбайт) і жорсткі дыск Ultra ATA з аб'ёмам памяці 80 Гбайт, а таксама графічны працэсар і аптычны прывад, як у папярэдняй мадэлі.

Найбольш дарагая мадыфікацыя, кошт якой складае $699, уключае працэсар PowerPC G4 з тактавай частатой 1.42 ГГц, 512 Мб DDR SDRAM (з магчымасцю пашырэння да 1 Гбайт), 80-гігабайтны жорсткі дыск Ultra ATA, прывад SuperDrive (DVD+/-RW і CD-RW) і графічную працэсар ATI Radeon 9200, а таксама адрозніваецца падтрымкай AirPort Extreme і Bluetooth.