Навіны тэхналогій

Samsung абнавіла неттоп Series 3 Chromebox

Без асаблівага шуму кампанія Samsung абнавіла неттоп Series 3 Chromebox. Можна заўважыць як знешнюю розніцу, так і паляпшэнне ў «начынні». Цяпер ён выглядае больш светлую – як белая скрыначка са скругленымі краямі, а раздымы на пярэдняй панэлі зачыняюцца вечкам такога ж колеру, як і сам корпус.


Samsung Series 3 Chromebox

Што тычыцца «ўнутранага свету» гэтага кампутара, то ён амаль не змяніўся – застаўся двух'ядравы працэсар Intel Celeron і 16 ГБ SSD і 4 ГБ аператыўнай памяці. Як можна заўважыць, характарыстыкі не бліскаюць рэкорднымі значэннямі, але і кошт прылады ім адпавядае: Chromebox можна купіць за 279 фунтаў стэрлінгаў (каля 453 даляраў), праўда, пакуль толькі ў Вялікабрытаніі. У будучыні чакаецца паступленне гэтага кампутара на прылаўкі крам ЗША. Новы Chromebox атрымаў назву XE300M22-B01.

Тэхнічныя характарыстыкі Series 3 Chromebox XE300M22-B01:

  • Аперацыйная сістэма: Chrome OS
  • Працэсар: двух'ядравы Intel Celeron B840 з тактавай частатой 1,9 ГГц
  • Аператыўная памяць: 4 ГБ DDR3
  • Памяць для захоўвання дадзеных: цвёрдацельны назапашвальнік аб'ёмам 16 ГБ
  • Графіка: інтэграваная Intel HD
  • Дынамік: адзін магутнасцю 2 Вт
  • Камунікацыі: Wi-Fi 802.11 a/b/g/n
  • Раздымы: два Display Port, адзін DVI, шэсць USB 2.0, аўдыё ўваход і выхад
  • Памеры: прыкладна 190х190х32,5 мм
  • Вага: каля 1,1 кг