Навіны тэхналогій

Лічба дня За колькі Dell купляе EMC

Лічба дня:

67 000 000 000 даляраў

За столькі Dell купляе EMC.

Кампанія Dell абвясціла аб заключэнні канчатковага пагаднення з кампаніяй аб набыцці EMC. Па дадзеных Bloomberg, гэтая здзелка стане самай буйной па набыцці тэхналагічнай кампаніі, а яе сума дасягне 67 мільярдаў даляраў.


Амерыканская EMC з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў розных рашэнняў для захоўвання інфармацыі. Dell плануе выкарыстаць распрацоўкі ў сваіх серверах, рашэннях для захоўвання дадзеных і віртуалізацыі. Пры гэтым VMware, дачка EMC, застанецца незалежнай кампаніяй.

Транзакцыя яшчэ павінна быць адобрана адпаведнымі рэгулятарамі і акцыянерамі EMC. Dell чакае, што здзелка завершыцца ў 2016 годзе ў перыяд з мая па кастрычнік.