Навіны тэхналогій

Адкрыццё CES 2012 стане для Microsoft апошнім

Кампанія Microsoft вырашыла больш не ўдзельнічаць у штогадовай выставе Consumer Electronics Show і CES 2012, якая пройдзе ў студзені, стане для яе апошняй.

Гэта рашэнне пацвердзілі арганізатары выставы і Фрэнк Шоў (Frank X. Shaw), віцэ-прэзідэнт Microsoft, у афіцыйным блогу кампаніі.

Арганізацыя Consumer Electronics Association (CEA), якая з'яўляецца арганізатарам штогадовага мерапрыемства CES, распаўсюдзіла афіцыйнае паведамленне, што ў 2012 годзе Microsoft у апошні раз будзе ўдзельнічаць у выставе. На працягу 14 гадоў кіраўніцтва Microsoft выступала з прамовай на адкрыцці выставы, менш чым праз месяц - у студзені 2012 года - яно зробіць гэта зноў, а на CES 2013 гэтай шматгадовай традыцыі будзе пакладзены канец. Абвясціць спіс прадстаўнікоў індустрыі, якія правядуць мерапрыемствы на CES 2013, арганізатары абяцалі летам.

Таксама ў прэс-рэлізе CEA паведамляецца, што Microsoft ў 2013 годзе не будзе здымаць для сваіх стэндаў выставачныя плошчы Central Hall, што яна рабіла ўсе мінулыя гады. Фрэнк Шоў (Frank X. Shaw) патлумачыў адмову ад удзелу ў выставе тым, што тэрміны выхаду буйных новых прадуктаў Microsoft звычайна не стасуюцца з ёй.