Навіны тэхналогій

Google паказала сакрэтны прататып свайго тэлефона

У асяроддзі строгай закрытасці Google паказала сакрэтны прататып свайго тэлефона. Гэта девайс, вонкава які нагадвае HTC TyTN II. Ён з'яўляецца адным з фінальных прататыпаў, якія з'явяцца на рынку.

Фатаграфаваць і нават чапаць гаджэт забаранілі, таму можна прадэманстраваць толькі скрыншоты інтэрфейсу.

Кіраўнік мабільнага падраздзялення Google Эндзі Рубін адмовіўся распавядаць аб тэрмінах выхаду прылады на рынак. Ён прадэманстраваў працу інтэрфейсу і заявіў, што ён аптымізаваны для розных дэвайсаў, не важна, маюць яны сэнсарны экран або няма. Аперацыйная сістэма будзе нармальна працаваць нават на 200 МГц працэсары пры мінімальнай колькасці памяці. Архітэктура сістэмы такая, што нават пры вялікай колькасці адначасова запушчаных прыкладанняў, яна не будзе падтармажваць.