Навіны тэхналогій

Microsoft дазволілі прадаваць Word у ЗША, часова

Кампанія Microsoft падала апеляцыю ў адказ на пастанову суда ЗША, які абавязаў яе спыніць продажы тэкставага рэдактара Word на тэрыторыі гэтай краіны на працягу 60 дзён, і дамаглася адтэрміноўкі.

Нагадаем, канадская кампанія i4i заявіла, што Microsoft парушае патэнтныя заканадаўства, прадаючы прадукты з падтрымкай файлаў XML. Яшчэ ў 1998 годзе i4i атрымала патэнт, які тычыцца фармату XML. У выніку рашэнне было вынесена на карысць канадскай кампаніі, а Microsoft была аштрафаваная на $290 мільёнаў даляраў, плюс павінна была спыніць продаж Word.

Аднак, кампанія Microsoft падала апеляцыю і дамаглася адтэрміноўкі па гэтай справе. Пасяджэнне адбудзецца 23 верасня, і да гэтага моманту Microsoft не будзе прадпрымаць ніякіх крокаў па згортваньня продажаў свайго тэкставага рэдактара. Магчыма, ёй удасца выйграць справу. Згодна з папярэдняга пастановы, Word павінен быў знікнуць з прылаўкаў да 10 кастрычніка.