Навіны тэхналогій

Пазалочаная камера Leica MP да 60-годдзя КНР

Камера Leica MP Golden Camera Limited Edition - 24-каратным золата, чырвоная скура і выслоўе Мао Цзэдуна на корпусе.

Кампанія Leica выпусціла адмысловую версію высакакласнай фотакамеры Leica MP да 60-гадовай гадавіне Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Корпус і аб'ектыў Leica MP Golden Camera Limited Edition пакрытыя 24-каратным золатам. Корпус, да таго ж, аздоблены натуральнай скурай чырвонага колеру. Рэтра-дызайн гэтай камеры, як і яе ў звычайнага аналага, захаваўся. Сапраўдных кітайскіх патрыётаў, відавочна, парадуе і напісаны на корпусе апарата любімы лозунг кітайскага камуністычнага лідэра Мао Цзэдуна.

Праўда, наўрад ці кожны кітайскі патрыёт зможа набыць сабе такую "цацанку" з выслоўем правадыра на памяць аб 60-годдзе КНР, паколькі кошт пазалочанай Leica MP складае 199 900 юаняў, гэта каля $29 300. Але на ўсіх і кожнага Leica MP Golden Camera Limited Edition і не разлічана: выканана ўсяго 60 штук такіх фотакамер, кожная з іх пазначана годам ад 1949 па 2009 і заключана ў шыкоўную драўляную скрынку з пунсовай тканінай ўнутры. Што цалкам лагічна, прылада прадаецца толькі ў Кітаі.