Навіны тэхналогій

iPod Supreme Rose Edition - 'гламурны' плэер ў ружовым золаце і дыяментах

Калекцыя "каштоўнай" электронікі Supreme папоўнілася плэерам iPod classic з аздабленнем з ружовага золата і брыльянтаў.

Дызайнер Сцюарт Хагс (Stuart Hughes) выпусціў чарговую "каштоўнасць".

На гэты раз "цар Мідас" ашчаслівіў сваім дакрананнем плэер iPod (мабыць, classic). Яго корпус пакрыты 18-каратным ружовым золатам вагой 263 грама. І, вядома, не абышлося без брыльянтаў. Імі выкладзены лагатып Apple (53 штукі на плацінавай падкладцы) і апраўлена навігацыйнае колца. Для аздаблення колца ювелір выкарыстаў брыльянты найвышэйшага класа агульнай вагой 4,5 карата.

Як звычайна, прапанова абмежавана: будзе створана ўсяго толькі 10 iPod Supreme Rose Edition. Кошт аднаго плэера складае 59 995 фунтаў стэрлінгаў, гэта каля $95 000. Вядома, цана высокая, але яна амаль у два разы менш, чым у iPod touch Supreme, які выйшаў у канцы мінулага года. Акрамя ўсяго іншага, iPod Supreme Rose Edition камплектуецца чароўнай міні-сумачкай з натуральнай скуры.