Навіны тэхналогій

Забіце свой мабільнік

Вядучыя вытворцы мабільных тэлефонаў распачалі яшчэ адну ініцыятыву па барацьбе супраць выкрадальнікаў мабільнікаў.

Motorola, NEC, Nokia, Panasonic, Sony Ericsson, Sagem і Siemens пачнуць сумесную распрацоўку тэхналогіі, якая дазваляе дыстанцыйна "знішчаць" мабільныя тэлефоны, гаспадары якіх заявілі аб згубе.



Вышэйназваныя вытворцы сумесна з еўрапейскімі аператарамі сотавай сувязі: Vodafone, Orange, O2, Telecom Italia Mobile і T-Mobile, будуць "забіваць" тэлефоны з дапамогай IMEI-кода. Прычым заяўляецца, што уладальнік скрадзенага тэлефона зможа "забіць" яго не толькі ў зоне дзеянні ўласнага аператара, але нават у тым выпадку, калі тэлефон сыдзе ў роўмінг.

З увядзеннем гэтай ініцыятывы вытворцы спадзяюцца знізіць колькасць крадзяжоў мабільных тэлефонаў.