Навіны тэхналогій

Першыя кампутары Fujitsu Siemens з падтрымкай Viiv

Кампанія Fujitsu Siemens пачала вытворчасць новага персанальнага кампутара SCALEO з падтрымкай тэхналогіі Intel Viiv для рэалізацыі "лічбавага дома".

Прэзентацыя мадэлі адбылася на міжнароднай выставе CES 2006 у Лас-Вегасе.

Новы ПК прадстаўлены ў двух мадыфікацыях, SCALEO H і SCALEO E, першы з якіх з'явіцца ў продажы на працягу трох месяцаў, а другі пабачыць свет летам гэтага года.

Fujitsu Scaleo E

Fujitsu Scaleo H

Fujitsu Siemens з'яўляецца адным з першых вытворцаў, якія прадстаўляюць на рынку прадукцыю для інтэграванага лічбавага дома, прычым першы ПК, прыдатны для выкарыстання ў якасці мультымедыйнага цэнтра для ўсёй сям'і, кампанія стварыла яшчэ ў 1998 годзе. Лінейка прадукцыі Fujitsu Siemens Computers для лічбавага дома забяспечвае прастату выкарыстання, лёгкую інтэграцыю індывідуальных кампанентаў ў існуючую сетку, а таксама высокі ўзровень інфармацыйнай бяспекі.