Навіны тэхналогій

'Вялізныя' плазмы Panasonic

Літаральна на днях японскі вытворца лічбавай тэхнікі Panasonic дадаў у лінейку плазменных тэлевізараў PZ850 пару новых мадэляў. Імі сталі 58" тэлевізар TH-58PZ850 і 65" тэлевізар TH-58PZ850.

Кошты навінак, скажам прама, немалыя: мадэль з дыяганаллю экрана 58" абыйдзецца ў $4000, а мадэль з 65" экранам у $7000. Але, у прынцыпе, плаціць ёсць за што: абедзве мадэлі з'яўляюцца FullHD 1080p панэлямі, заяўлены ўзровень кантраснасці — 30 000:1, маецца убудаваны слот для SD - карт і 4 HDMI-порт. Акрамя таго, яны падтрымліваюць тэхналогію VIERA CAST, якая дазваляе атрымліваць прамы доступ да найпапулярным web-сэрвісаў. Паступленне вышэйзгаданых навінак Panasonic у продаж чакаецца ў бягучым месяцы.