Навіны тэхналогій

Кампанія Celvibe распрацавала тэхналогію, якая дазваляе перадаваць на мабільныя тэлефоны 'жывое відэа'.

Новая тэхналогія кампаніі Celvibe называецца CelFeed. Працуе дадзеная тэхналогія ў сетках 2.5 і 3 G. Цяпер карыстальнікі, напрыклад, мабільных тэлефонаў змогуць паглядзець матч любімай каманды ў рэжыме рэальнага часу.


Раней жа, выкарыстоўваючы сеткі 2.5 і 3 G можна было перадаваць толькі звычайную відэаінфармацыю, але ніяк не ў рэжыме рэальнага часу.
Новая тэхналогія выкарыстоўвае MPEG-4 транскодер, які можа апрацоўваць дадзеныя ў фармаце MPEG-1, 2 і канвертаваць іх у рэжыме рэальнага часу ў MPEG-4.
Інфармацыі пра тое, калі дадзеная тэхналогія будзе даступная "простым смяротным", пакуль няма.