Навіны тэхналогій

Кампаніі Infineon і Hynix спынілі перамовы

Па словах прадстаўнікоў нямецкай кампаніі Infineon Technologies, якая займаецца вытворчасцю памяці, кіраўніцтва прыняло рашэнне аб спыненні перамоваў з Hynix Semiconductor у дачыненні да як чыпаў памяці, так і чыпаў для камунікацыйных прылад.



Па словах аднаго з прадстаўнікоў нямецкай кампаніі, здарылася так, што рашэнне аб сумеснай дзейнасці можа быць прынята толькі цаной неймаверных намаганняў. Крыху раней інфармацыйныя крыніцы паведамлялі, што кампанія Infineon больш не зацікаўленая ў набыцці вытворчых ліній памяці карэйскай кампаніі, але мае намер весці перамовы па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці чыпаў для камунікацыйных прылад.