Навіны тэхналогій

CrossFire вартая ўласнай памяці

Кампанія OCZ паведамляе аб выпуску новай серыі аператыўнай памяці.

Планкі прызначаныя для працы ў ПК, аснашчаных двума відэакартамі, якія працуюць у рэжыме CrossFire.

Для таго каб насіць гордае імя ATI CrossFire Certified модулі памяці PC2-5400 праходзяць тэставанне па сертыфікацыйнай праграме, распрацаванай кампаніяй ATI, што гарантуе поўную сумяшчальнасць з CrossFire-сістэмай.

Адрозніць навінкі ад іншай прадукцыі OCZ надзвычай проста – PC2-5400 ATI CrossFire Certified абсталёўваюцца унікальным радыятарам чырвонага колеру з нанесеным лагатыпам канадскай кампаніі.

На дадзены момант у продажы маюцца як адзінкавыя модулі аб'ёмам 1 Гб, так і камплект з двух планак агульным аб'ёмам 2 Гбайт. Распрацоўшчыкі заяўляюць, што пры рабочай частаце 667 МГц памяць падтрымлівае таймінгі 4-4-4.