Навіны тэхналогій

Новыя iPod touch і nano - сапраўды з убудаванай камерай

У сеткі з'явілася мноства фатаграфій чахлоў для плэераў iPod touch і iPod nano новага пакалення. Новыя мадэлі адрозніваюцца ад папярэдніх, у першую чаргу, наяўнасцю ўбудаваных камер.

Раней меркавалася, што iPod touch 3G і iPod nano 5G атрымаюць убудаваныя камеры, а цяпер, калі чахлы на здымках прызначаныя менавіта для іх, можна лічыць гэтыя чуткі пацверджанымі. Мяркуючы па ўсім, камера ў новага iPod touch размешчана ў верхняй часткі задняга вечка, у цэнтры, а ў iPod nano - злева.



Па фатаграфіях чахлоў можна зрабіць некалькі здагадак і аб некаторых іншых асаблівасцях iPod nano 5G. Напрыклад, новы плэер, мабыць, атрымае дысплей большага памеру. Суадносіны яго бакоў будзе не 1,33:1, як раней, а 1,5:1. Як мяркуецца, iPod touch 3G і iPod nano 5G будуць анансаваныя на прэзентацыі ў верасні.