Навіны тэхналогій

LCD панэлі зноў патаннеюць

Цэны на TFT LCD панэлі будуць працягваць падаць у верасні, хоць ужо не так рэзка, як у жніўні. Чакаецца, што цана на самыя танныя 19-цалевыя мадэлі ўпадзе ніжэй за US$300 з бягучага ўзроўню US$320-340 у сувязі з дрэннымі продажамі.

Цэны на 17-цалевыя мадэлі ўпадуць ніжэй за US$200, з бягучага ўзроўню US$255, а мадэлі з дыяганаллю 15 цаляў патаннеюць з US$200 да US$160-170, прычым гэтыя цэны ўжо вельмі блізкія да сабекошту.

Тым не менш, цана на 20-цалевыя LCD ТБ панэлі застанецца на ранейшым узроўні - US$360. Цэны на LCD TV панэлі з большай дыяганаллю 30 - і 32-цалі таксама знізяцца на US$20-30 з ўзроўню US$875 і US$950 адпаведна. Чакаецца, што ў верасні цэны стабілізуюцца такіх вытворцаў як Samsung Electronics, LG.Philips LCD і AU Optronics (AUO). Агульнае падзенне попыту на LCD-панэлі не чакаецца.